Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Вяртанне спадчыны археолага Сяргея Дубінскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Даўно я не трымаў у руках такога вялікага і шыкоўнага выдання, як кніга спадчыны „Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін” беларускага археолага Сяргея Дубінскага (1884-1937). Памер кнігі — 30 х 21см з 340 старонкамі. Яе выдала ў Беластоку Беларускае гістарычнае таварыства. Фінансавую дапамогу выданню аказалі Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства і Прэзідэнт горада Беластока. Гэта па-першае. Па-другое, над выданнем кнігі дбайна парупіліся гродзенскія гісторыкі Генадзь і Альбіна Семянчукі. Наогул, у апошнія дзесяць гадоў у Беларусі з’явілася вельмі моцная, працаздольная і цікавая школа гродзенскіх гісторыкаў, якія шмат карыснага робяць для беларускай гістарыяграфіі. Гэта, найперш Генадзь і Альбіна Семянчукі, Алесь Смалянчук, Ігар Трусаў, Алесь Краўцэвіч, Сяргей Токць, Святлана Куль-Сяльверстава, Святлана Марозава, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Пачобут, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч і іншыя. Няхай мяне прабачаць тыя, каго тут не згадаў. Гэтыя хлопцы і дзяўчаты працуюць даволі плённа і шмат. І падобнай сябрынай гісторыкаў на сённяшні дзень не можа пахваліцца ні адзін абласны горад Беларусі. На жаль. Часцей у апошні час у беларускіх, асабліва мінскіх даследчыкаў, гісторыя нашай Бацькаўшчыны чамусьці пачынаецца толькі з нейкай „лініі Сталіна”. Але далёка не з Міндоўга, Вітаўта, Альгерда, Скарыны, Гусоўскага, Купалы, Коласа, Геніюш, Быкава, Караткевіча...

І па-трэцяе. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF