Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Яднае нас беларускасць

Яўген ВАПА

93 год запар адзначаецца 25 Сакавіка — гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Чым больш мінае гадоў ад яе ўзнікнення, тым штораз лепш становіцца зразумелым, што абазначае такі выклік, дадзены нашымі продкамі суседзям і ворагам беларускай справы. І калі глядзець на сённяшні дзень, то менавіта беларуская вера ў лепшыя хвіліны для беларускай дзяржавы і нацыі бярэцца менавіта з гэтых сакавіцкіх дзён. У гэтыя дні мы яшчэ больш выразна адчуваем еднасць з нашым беларускім вольным духам і сімваламі незалежнай Беларусі. Уладзімір Някляеў некалькі гадоў таму назад напісаў цудоўны верш пра бел-чырвона-белы сцяг, які прыгожа выконвае Зміцер Вайцюшкевіч. Менавіта пад гэтым сцягам мы свабодныя і салідарныя з усімі тымі дэмакратычнымі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія зараз пераносяць здзек і пакуты з рук антыбеларускай улады. Мы салідарныя з усімі рэпрэсаванымі і іх сем’ямі, мы адчуваем духоўную сувязь з тымі, каму Беларусь гэта сапраўдная дзяржава па форме і змесце тытульнай нацыі. Сярод тых людзей мы маем шмат сяброў, якія часта бывалі на Беласточчыне і разумеюць як важнымі для захавання патэнцыялу беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы з’яўляюцца яе кантакты з жывой і нармальнай беларушчынай. І хаця зараз сотні людзей пазбаўленыя працы, зарплаты, прысуджаныя да турэмнага зняволення і прымушаныя да палітычнай эміграцыі, то мы верым, што вытрымаеце ўсё гэта і разам будзем цешыцца вашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF