Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Недастойныя апостальскай місіі?

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я спадзяюся і веру ў тое, што беларуская мова зойме належнае ёй месца ў касцёлах і цэрквах, — кажа Крыстафор Гос, — што яна дастойная таго, каб на ёй маліцца і гаварыць з Богам.

Планаваная на 26 сакавіка г.г. імша ў інтэнцыі ідэалаў БНР у беластоцкім прыкафедральным касцёле не адбылася. Аднак людзі, якія прыйшлі на імшу, не разышліся. І як гэта прынята ў Рэспубліцы Беларусь, без святара самі памаліліся за ідэалы БНР.

Малітву павёў ініцыятар сустрэчы Крыстафор Гос. Перад гэтым ён паясніў, чаму лічыць маральным абавязкам змагацца за багаслужбы на беларускай мове.

— Аднойчы, калі я быў на беларускай правінцыі, людзі сказалі, што ім непатрэбная беларуская мова ў касцёле, бо на гэтай мове яны размаўляюць са свінямі. Гэта мяне настолькі ўразіла, што я рашыў нешта зрабіць. На маю ангажаванасць паўплывалі таксама несумленныя адносіны і ігнараванне людзей. Адна мая знаёмая, калі яе запрасіў на імшу, сказала: Добра, што нечым займаешся, гэта безумоўна карысна для твайго здароўя. Тут Крыстафор Гос дадаў, што з за хваробы не быў прыняты ў духоўную семінарыю. Тая знаёмая адмовілася ад удзельніцтва ў беларускіх багаслужбах, бо, паводле яе, беларуская мова яшчэ больш хамская, чым расейская!

Пасля такіх цярновых, балючых слоў, наперакор ментальным абставінам, сабраныя памаліліся за годнае месца беларускай мовы ва ўсіх хрысціянскіх канфесіях. Чарговая інтэнцыя была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF