Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

У Крынках у школе Лукаша Дзекуць-Малея

Міра ЛУКША

Згуртаванне „Тэрра Інкогніта” (Невядомая зямля) 23 сакавіка запрасіла на чарговую сустрэчу з цыкла „У добрай кампаніі”, на якую прыбылі таксама і ўлады — бурмістр мястэчка і старшыня гарадской рады — на ўспамін пра Лукаша Дзекуць-Малея, які меў дачыненне і да Крынкаўскай зямлі. Сустрэча, якую вяла доктар Лена Глагоўская, праводзілася ў публічнай бібліятэцы — драўляным доміку непадалёк храма. Праўдападобна якраз у гэтым будынку была тая беларускаая школа, якую заснаваў Лукаш Дзекуць-Малей (1888-1955), пратэстанцкі святар, прасвітар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, біблеіст, педагог, мецэнат і выдавец, перакладчык рэлігійнай літаратуры. Нарадзіўся ён 1 кастрычніка 1888 г. у Гродзенскай губерні. Паходзіў з пратэстанцкай сям’і Мікалая Дзекуця-Малея. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні (1913). Працаваў настаўнікам. Служыў у расійскай арміі ў Беластоку, дзе пазнаёміўся з вернікамі царквы баптыстаў. З 1910 г. звязаны з пратэстанцкім рухам. Нейкі час жыў у Пецярбургу, дзе на працягу двух гадоў наведваў біблейскія курсы. У 1918 г. браў удзел у працы Беларускага сялянскага з’езда ў Гродне, на якім быў абраны ў Гродзенскую павятовую раду і Арганізацыйны камітэт па скліканні Краёвага беларускага з’езда Гродзеншчыны. 13 лютага 1919 г. быў арыштаваны польскімі вайсковымі ўладамі і пазней вызвалены. Адзін з арганізатараў „Грамады беларускай моладзі ў Горадні”. Летам 1919 г. быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF