Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Гэта не этнічная праблема

Са старшынёй Галоўнай рады непрызнаванага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Саюза палякаў Беларусі, карэспандэнтам штодзёнкі „Gazeta Wyborcza” Анджэем Пачобутам сустрэліся ў апошні час удзельнікі дыскусійнага клуба Згуртавання бацькоў і дзяцей, вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”. Анджэй Пачобут быў асуджаны на пятнаццаць дзён турмы за ўдзел у дэманстрацыі 19 снежня 2010 г. на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, сарганізаванай у знак пратэсту супраць фальшаванню вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Народжаны ў 1974 г. у Вялікай Бераставіцы, а пастаянна пражываючы ў Гродне, вядучы дзеяч СПБ расказваў пра гісторыю і перыпетыі гэтай польскай меншаснай арганізацыі і яе канфлікты з уладай. Успамінаў м.інш. пра школы ў Гродне і Ваўкавыску, у якіх навучаецца польская мова і пра дапамогу ў вучобе, у якую ангажуецца СПБ:

— Наш уплыў на кіраўніцтва гэтых школ цяпер ніякі, але вельмі добры ў нас кантакт з бацькамі.

Адзначыў:

— Мэтай СПБ не было стаць палітычным элементам, палітычнай праблемай. Так, аднак, сталася, што справа СПБ была выкарыстана супраць Польшчы.

Як сцвердзіў, не ўдалося дагэтуль зарэгістраваць арганізацыі польскай меншасці пад іншай назвай, чым СПБ, якая была б канкурэнтнай для Саюза адобранага рэжымам. Гаварыў:

— Цяжка быць свабодным чалавекам у зняволенай краіне.

Пасля сустрэчы паставілі мы Анджэю Пачобуту некалькі пытанняў.

Вы адчуваеце сябе палітычным вязнем?

— Я быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF