Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Беларуская выдзіманка

Міраслаў ГРЫКА

Тое, што вырабляе Аляксандр Лукашэнка пад бокам напышліва дэмакратычнай Еўропы, проста ў галаве не месціцца. Ён з яе кепікі строіць. Тра-ра-ра! Вось у сталіцы цывілізаванага народа катуюць апазіцыянераў рэжыму. Прашу вас уявіць эмпатычна — КАТУЮЦЬ! І што на гэта Еўропа? А напамінае і плануе санкцыі, якія, паводле прынцыпу „лес сякуць — трэскі лятуць”, удараць ашчэпкамі ў сярэднага грамадзяніна. Бо ж не ў прэзідэнта Лукашэнку. Ды гэта яшчэ не ўсё. Таксама ААН пагражае Беларусі сур’ёзнымі санкцыямі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка парушыў эмбарга на пастаўкі зброі для рэвальтаваных атрадаў Ларана Гбагбо, былога прэзідэнта Кот-д’Івуара (Берага Слановай Косці). Прыгадаем, што пасля паразы на мінулагодніх выбарах адмовіўся ён пакінуць пасаду і пачаў вайну з сіламі дэмакратычна абранага контркандыдата — сітуацыя дакладна такая ж, у якой апынуўся б сам Лукашэнка, калі б у пару не сфальшаваў выбараў. Не здзіўляе ў такім выпадку яго салідарнасць з Гбагбо, які давёў да смерці дзесяткі тысяч людзей. Прытым лік ахвяр тае афрыканскае вайны, між іншым жанчын і дзяцей, гвалтоўна ўзрос, дзякуючы баявой эфектыўнасці беларускай зброі. Але Лукашэнку гэта лішне не турбуе, бо, як калісьці выпадкам прызнаўся ў тэлеэфіры БТ, гандаль зброяй — важная крыніца валюты. А валюта гэта святое. На прыватныя рахункі гандляроў зброяй банкі ж не прымаюць беларускіх рублёў.

Дзіўныя калегі ў Аляксандра Лукашэнкі. Псіхапат Уга Чавес з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF