Ніва № 14 (2864), 3 красавіка 2011 г.

Што рабіць?

Віктар САЗОНАЎ

Шчаслівы той, хто ведае, што рабіць. Тады чалавек складае планы, будуе графік іх рэалізацыі, штодзённа над нечым працуе, каб наблізіцца да пастаўленай мэты. А вось чым заняцца чалавеку, які не ведае, што яму рабіць? А калі гэта цэлы ўрад, або нават усё кіраўніцтва краіны? Аналізуючы дзеянні беларускай улады за апошні перыяд, прыходзіш да трывалай высновы, што людзі не толькі не маюць нейкай яскрава акрэсленай мэты, да дасягнення якой праз працяглы перыяд мусіць імкнуцца краіна, але нават не спрабуюць зрабіць больш-менш зразумелага сцэнара хаця б на заўтра ці паслязаўтра.

То абвяшчаецца шматвектарная палітыка, то ўсходняя, якая рэзка мяняецца на збліжэнне з Захадам. І на думку таго Захаду, у Беларусі адбываецца ледзь не абвяшчэнне курсу на дэмакратызацыю палітычнага жыцця і лібералізацыю эканомікі, якія мусяць здзейсніцца нейкім неверагодна дзіўным чынам, якога яшчэ не ведала гісторыя — па загадзе аднаго чалавека!

Але такая дэмакратызацыя скончылася хутчэй, чым пастаўкі венесуэльскай нафты, і цалкам прадказальна для беларускай апазіцыі. Што-што, а рабіць дакладныя прагнозы апазіцыя даўно навучалася. Таму зрабіць прадказанні наконт таго, калі будуць лупцаваць і садзіць за адсутнасць сімпатый да „шматвектарнага” курсу, апазіцыя таксама ўжо даўно ўмее беспамылкова. Калі хто не разумее, навошта ж тады, усё ведаючы, яна сама суне галаву пад удары, то няхай пачытае гісторыю Беларусі. І паспрабуе даць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF