Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Студэнты зладзілі Гуканне вясны

Ганна КАНДРАЦЮК

Гуканне вясны ў мурах універсітэта! — гэта гучыць арыгінальна. Да гэтай пары студэнцкае асяроддзе ладзіла мерапрыемствы тыпу Французкая вясна ці Іспанскія дні культуры. І вось прыйшоў наш час...

16 сакавіка, серада. Дзверы ва ўніверсітэцкую залу ¹ 47, якую ведаю з за навуковых сустрэч, яшчэ закрыты. Перад парогам гаманлівая кампанія. Гэта беластоцкія ліцэісты, якіх запрасілі на свята. Чакаюць аж усё будзе ціп-топ і гаспадары запросяць іх усярэдзіну. Гаспадары, студэнты беларусістыкі і русістыкі, крыху старэйшыя за іх магістранткі, наводзяць апошнія парадкі. Калі пераступаю парог, не ведаю што думаць. Першае ўражанне такое: а ці апынулася я ў Памесці Дзеда Мароза? Неяк шакіруе мяне цеплыня дэкору ў гэтым месцы. Ён такі каляровы, казачны. Гляджу на сталы, застаўленыя горбай бліноў, і талеркі з разнавіднай стравай. Колькі энергіі і часу трэба прысвяціць такому рукадзеллю, кулінарыі і мастацкай падрыхтоўцы абрадаў?

Сёння ва ўніверсітэце пакажуць рускую Масленіцу, беларускае Гуканне вясны і польскі Першы дзень вясны. Разам з фільмамі студэнты будуць распавядаць пра абрады, пагукаюць супольна вясну, наладзяць конкурсы і будуць супольна складаць вершаваныя творы. Вясну спачатку гукалі разам, пасля самі ліцэісты, якім магічны беларускі абрад адразу спадабаўся. Усе заклікалі вясну словамі:

Жавараночкі прыляціце — у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF