Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

У свеце Віктара Стахвюка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аўтар зборніка вершаў „Багровы цень” і кнігі „Сіва зозуля” Віктар Стахвюк сустрэўся з чытачамі ў рамках цыкла „Літаратурныя серады” ў беластоцкай Падляшскай ксёнжніцы.

Народжаны ў 1948 г. у Трасцянцы пісьменнік і паэт займаўся гандлёвымі кантактамі з Беларуссю і Расіяй. У 1988-1992 гадах быў сакратаром Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. З 1999 г. працуе ў Радыё Рацыя. З’яўляецца выпускніком русістыкі і тэлеінфарматыкі. Сустрэчу пачаў ярказ ад спасылкі на гэтую другую спецыяльнасць:

— У тэлеінфарматыку я сам укруціўся. Мае тэхнічныя веды аказаліся патрэбнымі, калі мы праектавалі Радыё Рацыя.

Тлумачыў сваю выкладчыцкую працу русіста ў 1975-1988 гадах на адной з вучэльняў у Чанстахове:

— Руская мова была інструментам, без якога ў свеце тэхнікі нельга было нічога зрабіць. Навінкі ў спецыялістычных выданнях былі даступныя толькі на рускай мове.

Віктар Стахвюк дэбютаваў у 1962 г. у „Ніве”. Як прызнаўся ў Падляшскай ксёнжніцы — дзякуючы прысутнаму на сустрэчы Віктару Шведу:

— Вершы я пісаў ад заўсёды. Ужо, здаецца, ад нарадзін. У прынцыпе заўсёды ў стол. У нашу пачатковую школу прыехаў быў Віктар Швед. Паказаў я тады яму некаторыя свае вершы. Забраў іх з сабою з тры і пасля апублікаваў у „Зорцы”.

Рэцэпт на пісанне паэзіі ў яго просты:

— Хопіць зафіксаваць пару асацыяцый і ўзнікае верш.

Сваё захапленне народнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF