Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Роздумы над фатаграфіяй

Пётр БАЙКО

Калі жыццё падыходзіць да мяжы, тады штораз часцей aзіpаемся на свaё прошлае. Успаміны лезуць у галаву самі. Раздумваем пражытае, падводзім яго вынікі. У мяне паявілася яшчэ звычка пераглядаць старыя сямейныя фатаграфіі. Ды і мой, малодшы ад мяне на восем гадоў, брат Славамір апошнім часам гэтым захапіўся. Бывае, што супольна дыскутуем пра падзеі, якія зафіксаваны на фатаграфіях, ну і, зразумела, успамінаем нашых блізкіх. Аднаго дня сцвердзілі мы, што няшмат у нас здымкаў нашых бацькоў з iх маладосці. А хацелася б нам паглядзець як яны выглядалі ў дзяцінстве. Нядаўна даведаліся мы, што наш дваюрадны брат Юрка Бэлзэцкі з Гайнаўкі захоўвае ў сваім сямейным альбоме здымак з нашай бабуляй Тэкляй і яе дзяцьмі, у ліку якіх і наша маці Ніна. Здымак быў зроблены праўдападобна ў 1928 годзе. Юрка, бaчачы нашу зацікаўлeнасць здымкам, выканаў для нас копiю. Мой брат вырашыў неадкладна з’ездзіць у Гайнаўку і ўзяць дарагую нам памятку.

На здымку, побач бабулі Тэклі Семянюк, стаіць яе сын Ваня, a наперадзе — дочкі: (злева) Оля, Маня і Ніна. На здымку не хапае яшчэ адной, наймалодшай бабулінай дачкі Веры, дык тады яе яшчэ не было на свеце. Ну і няма нашага дзядулі Панцеляймона Семенюка. Чаму — не ведаем. Ён памёр падчас II сусветнай вайны на сухоты. Яму было толькі 50 гадоў.

Бабуля Тэкля, дзявочае прозвішча — Янюк, паходзіла з вёскі Ціхаволя, што на паўночнай акраіне Белавежскай пушчы. Яе бацька быў так звaным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF