Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Беларусь у маіх вачах

Юрка БУЙНЮК

У сваёй творчасці я заўжды пазбягаў палітыкі. Думаў, што голас маёй скромнай асобы няважны ў сённяшнім беларускім рацыянальным свеце, бо хто ж зараз слухае паэтаў, асабліва тых наймалодшых. Аднак апошнія падзеі ў Беларусі мяне моцна абурылі. Гэта ж у ніякай еўрапейскай краіне так не дзеецца як у Беларусі, калі па загадзе прэзідэнта збіваюцца маладыя жанчыны, калі ў арышце трымаюцца многія людзі свету культуры. Той, хто думае, што ў Беларусі цудоўна жывецца, вельмі памыляецца. Я шмат разоў пабываў у Беларусі і з паездак вяртаўся ні то абражаны на жыхароў Беларусі, ні то заклапочаны тым, у якім напрамку ідзе краіна, на мове якой думаю і пішу свае творы.

Абражаны я быў на тое, што большасці беларусам напляваць на тое, што мы, беларусы Беласточчыны, актыўна дзейнічаем, выдаем беларускія кнігі, маем сваё беларускае радыё і тэлебачанне, беларускія газеты ды грамадскія арганізацыі. Для іх мы застаемся палякамі і не паможа ніякае ўсведамлянне, што нам — родная беларуская культура ды беларуская літаратура, на якой выхаваліся мае дзяды, бацькі, што любоў да беларушчыны мы ўвассалі з малаком нашых матуль. На маё пытанне, што якія ж з вас беларусы калі „разговариваете по-русски”, яны тлумачылі, што „наш родной это русский язык, но мы настоящие белорусы”. Для мяне гэта была чужая краіна, таксама як я чужы для тых людзей, якія звалі мяне палякам. Перад першай сваёй паездкай у Мінск у 2002 годзе я бачыў ідэальны вобраз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF