Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

(Не)шчаслівая трынаццатка (2)

Анатоль ПАРЭМБСКІ

Адпраўляў у царскую армію Ваньку бацюшка Вінаградаў вельмі ўрачыста, дзякуючы яму за добрую службу, — як казаў, — для дабра Царквы. Пра тое, што Ванька не хацеў ісці вучыцца ў духоўнае вучылішча, бацюшка меркаваў: „Будзеш гэтага шкадаваць усё жыццё!”.

Расставанне з роднай хатай у Страшаве з большага забытае. Не мог Ванька толькі забыць мамы і ўсяе радзіны, а таксама сяброў. Прайшло ўжо на службе ў Барыку 13 гадоў. І хоць быў там суровы парадак жыцця, Ванька да яго прывык і пакідаць Барык шкадаваў. Меў і тут добрых сяброў, а найбольш шкадаваў коней, з якімі зжыўся і якія давалі яму заробак. З другога боку — цягнула Ваньку пазнаць шырокі свет, а ехаць у невядомае не баяўся. І так апынуўся Ванька ў Ніжнім Ноўгарадзе над Волгай у палку артылерыі. Прывучаны да дысцыпліны на плябаніі ў Барыку ад дзіцячых гадоў, хутка асвоіўся з нормамі жыцця ў царскай арміі. Ужо да прысягі вылучаўся як добры салдат і даставаў пахвалы. Абслугоўваў двое коней, што цягалі гармату, а паколькі з коньмі было звязана яго жыццё здаўна, дык і тут не было праблем. У далейшай службе Ванька быў наводчыкам і камандуючым гарматай. На трэцім годзе службы ягоную часць наведаў цар Мікалай і ўзнагародзіў м.інш. Ваньку медалём і грашыма. Пасля царскага візіту Ваньку перавялі на службу ў Пецярбург, дзе стаў працаваць у канцылярыі штаба палка. Падчас службы ў арміі Ванька меў добрыя кантакты са святарамі і пасля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF