Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Мікалай Мяжэнны — заслужаны для Гайнаўскага павета

Віктар БУРА

Мікалая Мяжэннага — майстра народнай музыкі ведаюць аматары беларускай песні на Беласточчыне і па за яе межамі. З фальклорным калектывам „Цаглінкі” са Старога Ляўкова скалясіў ён гастрольныя і фестывальныя маршруты па ўсёй Польшчы, Беларусі, Украіне.

Яго радзіма — Беларусь. Нарадзіўся Мікалай Мяжэнны 2 студзеня 1950 г. у вёсцы Буды Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Атрымаў вышэйшую адукацыю і ўжо сорак гадоў вядзе педагагічную дзейнасць. Працаваць пачаў акампаніятарам у Горацкім доме піянераў і школьнікаў. Потым лёс закінуў у Гродна, дзе яго жыццё цесна знітавалася з музыкай. Працаваў выкладчыкам агульнаадукацыйнай, затым дырэктарам музычнай школы. З 1997 года працуе выкладчыкам Коледжа мастацтваў у Гродне.

У 1992 годзе па просьбе Беластоцкага ваяводства, а ў прыватнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства, па ініцыятыве Фонду культуры і на падставе рашэння Гродзенскага аблвыканкама Мікалай Мяжэнны быў накіраваны ў Польшчу для аказання метадычнай і практычнай дапамогі беларускім мастацкім калектывам. Вельмі часта ў складзе журы прымае ўдзел у музычных фестывалях. Апрацаваў вельмі многа аранжыровак для калектываў мастацкай самадзейнасці. З’яўляецца аўтарам многіх песень, якія выконваюць шматлікія калектывы. Вельмі многа дапамагаў у падборцы музычнага рэпертуару для салістаў і гуртоў мастацкай самадзейнасці Падляшша.

З 1993 года Мікалай Мяжэнны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF