Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Арлянскія кліматы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Клуб мастацтва Падляшскай оперы і філармоніі перажыў у апошні час амаль што не наезд кінематаграфістаў-дакументалістаў, родам з Арлянскай зямлі. З гледачамі сустрэліся Юры Каліна і Пётр Нестаровіч, а раней гледачы маглі пабачыць фільмы памерлага Мікалая Нестаровіча. Сустрэчы і паказы праводзіліся ў рамках цыкла „Падляшскія эпізоды”. Цэлую тройку творцаў спалучаюць фільмавыя вяртанні да тэм звязаных з месцам адкуль яны родам, хоць у шмат якіх творах кранаюць яны тэматыку вельмі адлеглую ад Орлі і ваколіц, як, напрыклад, у фільме „Парад” („Defilada”) са здымкамі Мікалая Нестаровіча — Паўночную Карэю.

Аб Мікалаю Нестаровічу якраз расказваў адзін з фільмаў прадстаўленых у час сустрэчы, пастаўлены яго сынам Пятром: „Паштоўка з неба”. Пра — званага сябрамі — Колю, шматгадовага кінааператара Польскага тэлебачання і фатографа, памерлага ў 2003 годзе, аўтара больш за трохсот дакументальных фільмаў, расказваюць тут жыхары роднай вёскі, м.інш. калега па школьнай парце, а таксама ўласнік бара, якому рэжысёр слаў паштоўкі са шматлікіх падарожжаў па ўсім свеце. Ёсць успаміны з яго юнацкага захаплення фатаграфіяй. Героі фільма расказваюць, што прыезд аператара ў родную Орлю заўсёды быў вялікай падзеяй. Яны ганарыліся сваім земляком і захапляліся здымкамі, якія рабіў у фільмах такіх выдатных рэжысёраў дакументальнага кіно, як Тамара Саланевіч (родам з Нараўкі; хросная маці Пятра Нестаровіча), Анджэй Фідык, Эва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF