Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

У будучыню з беларускасцю

На апошніх самаўрадавых выбарах за пасаду войта Нарваўскай гміны змагаліся ажно чатыры кандыдаты. У другім туры перамог Андрэй ПЛЯСКОВІЧ.

Кожны з кандыдатаў на войта спатыкаўся з выбарцамі і слухаў іх прапаноў. Якія былі спадзяванні Вашых выбарцаў і як намерваецеся задаволіць іх?

— На перадвыбарчыя спатканні са мной прыходзіла многа жыхароў, якія раілі накіраваць інвестыцыі ў акрэслены напрамак — на мадэрнізацыю дарог. Аднак у 2011 годзе трэба будзе завяршыць распачатыя раней інвестыцыі, рэалізаваць тыя задумы, на якія атрымалі мы сродкі і змагацца за датацыі на падрыхтаваныя раней праекты. У бліжэйшым часе будзем пракладаць водаправод Гайдукоўшчына — Цімахі — Рыбакі. Распачалі мы ўжо рамантаваць святліцы ў Ласінцы, Крыўцы і Тыневічах, а хутка пачнем рамонт святліцы ў Трасцянцы. Зараз камплектуем дакументы і хутка распачнем распрацоўку дакументацыі на тэрмамадэрнізацыю школьнага будынка ў Нарве. Хочам падаць заяўку на вонкавыя сродкі для гэтай інвестыцыі разам з самаўрадамі Нараўчанскай гміны і горада Гайнаўкі. На падставе аўдыту прадбачваем, што ўстаноўка новых вокнаў і ўцяпленне школьнага будынка ў Нарве будзе каштаваць каля 1 мільёна 70 тысяч злотых. Хочам таксама падрыхтаваць дакументацыю і старацца ў наступным годзе атрымаць сродкі на будову спартыўнага комплексу „Орлік” каля школы ў Нарве.

Аднак Вы сказалі, што пасля будзеце ў першую чаргу мадэрнізаваць дарогі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF