Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Дзень солтыса

Міра ЛУКША

Сакавіцкая зімка трымаецца! — хоць сонца асляпляльна ззяе над Новым Лякоўвам, Янка Целушэцкі ад рання лятае па сваім салэцтве ў цёплай куртцы. Рэдка яго заспееш у драўлянай роднай хаце. На ёй цяпер няма паштовай скрынкі, а чырванню высока свеціцца новенькая табліца „SOŁTYS”.

— У нас выбары былі трэцяга сакавіка. У святліцы ў Старым Ляўкове, — гісторыя яшчэ свежая, і ўсхваляваны Янка Целушэцкі дае дакладную справаздачу з важнай грамадскай падзеі.

Кандыдатаў было трох

— я, Ян Стоцкі і Мікалай Лаўрэшук. Лаўрэшук быў ужо два тэрміны солтысам, а яшчэ перад ім быў Стоцкі. Так што я меў перад сабою двух вопытных солтысаў. І добра яны ведалі кожнага чалавека ў Новым Ляўкове — хадзілі па хатах, збіралі падаткі, гаварылі, спатыкаліся... Першым дзіўнае было, што хтосьці там з залы (цяпер ведаю што Генік Харкевіч) хацеў мяне кінуць, як то гаворыцца, на глыбокую ваду: „Янак Целушэцкі! — пабачым, колькі здабудзеш галасоў”, — першы сарваўся, падаў маю кандыдатуру. Запісалі. Зараз падалі Лаўрэшука і Стоцкага, сваякі. На выбары з’ехаліся нават тыя, хто толькі прапісаны ў Новым Ляўкове. Паціху гаварылі, што кожны сваю хатнюю дружыну прывёў... Закрылі спісак кандыдатаў. Раней дапусцілі да голасу памежнікаў і паліцыянтаў — была ім нагода расказаць пра сваю дзейнасць і поспехі ды асцерагчы сялян перад рознымі небяспекамі. Ні войт, ні намеснік павятовага старосты (ён наш жыхар) не прадстаўлялі кандыдатаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF