Ніва № 13 (2863), 27 сакавіка 2011 г.

Свята з прысмакам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

25 Сакавіка — гэта асаблівая дата ў беларускім календары. Гэта галоўнае нацыянальнае свята, якое ніяк, на жаль, не можа стаць дзяржаўным, увасобіць спрадвечныя беларускія мроі. І тут з прыкрасцю можна канстатаваць, што сто гадоў перыядычнага змагання за сваю асобнасць і суверэнітэт так і не прынеслі чаканай вольнасці. Нібыта на мапе Еўропы існуе такая дзяржава — незалежная Рэспубліка Беларусь, але па-сутнасці гэта квазідзяржава, чужая для беларусаў, якая мае каланіяльную расійскую адміністрацыю і многія прыкметы расійскай ускраіны. Гэта сапраўднае дзікунства, што сёння беларусы не могуць узняць на Дзень Волі свой нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. За яго ўздыманне ці вывешванне затрымліваюць, даюць вялікія грашовыя кары ці садзяць у турму. Гэта дзікунства, але гэта факт. Факт, што мы перажываем невядомы ў гісторыі перыяд калабарацыі, перыяд канфармізму і прыстасаванства бальшыні да навакольнай рэчаіснасці. Бальшыня хоча жыць нармальным у нейкім сэнсе мяшчанскім жыццём: хадзіць на працу, размнажацца, адпачываць на моры, уладкоўваць свае кватэры, дамы і гаражы, мець добрыя машыны. Нічога заганнага ў такіх памкненнях няма. Але ж ёсць і старая як свет біблейская мудрасць — не хлебам адзіным жыве чалавек. І вось тут упіраемся ў тое, што няма сярод нашай нацыі сапраўднай грамадзянскай супольнасці, няма належнай салідарнасці, няма разумення галоўнага — у якой сітуацыі мы знаходзімся. Усё гэта нібыта спакваля выспявае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF