Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Галерэя ў Гарадку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адкрыццё выстаўкі прац Уладзіслава Петрука інаўгуравала дзейнасць Гарадоцкай мастацкай галерэі. Вернісаж 5 сакавіка аздобіў канцэрт з нагоды Дня жанчын, у час якога выступілі калектывы Гміннага цэнтра культуры, што прынялі былі ўдзел у апошнім Фестывалі беларускай песні. Згодна з планамі дырэктара ГЦК Юрыя Хмялеўскага, новыя выставы ў галерэі будуць адкрывацца кожныя два-тры месяцы:

— Ідэя стварэння галерэі нарадзілася ў час рамонту нашага ГЦК. У адным з адрамантаваных памяшканняў рашылі мы паказваць творчасць аўтараў пражываючых на нашай тэрыторыі, ды не толькі, таксама іншых зацікаўленых выстаўляннем тут сваіх прац, а якія жывуць у краіне, а нават за мяжой. Маем ужо падрыхтаваны план мінімум на два гады. Хочам арганізаваць выставы па меры магчымасцей вельмі прафесійна. Гарадоцкая зямля славутая тым, што жывуць тут знакамітыя мастакі, такія як жывапісец Лявон Тарасэвіч ці малады фатограф Павел Гжэсь. Нядаўна паявіўся ў нас, як жыхар гэтай зямлі, Уладзіслаў Петрук. Пражывае ён пастаянна ў Каралёвым Мосце, хоць родам ён з Нароек, што каля Сямятыч.

Сярод аўтараў, працы якіх з’явяцца ў галерэі, будзе знакаміты мясцовы фатограф Ян Бочка, які пасля гадоў непрысутнасці вярнуўся ў Гарадок і нанова па-мастацку адкрывае родную зямлю.

— Будзем зацікаўлены таксама прэзентацыяй шырэйшага кола асоб. Хочам паказваць жывапіс, графіку, фатаграфію, можа скульптуру, таксама карыстаючыся кантактамі Культурнага цэнтра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF