Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Сесія Рады гміны ў Чаромсе

Уладзімір СІДАРУК

25 лютага 2011 года ў Чаромсе адбылася V сесія Рады гміны. Cтаршыня Рады Надзея Суліма адкрыла пасяджэнне і прывітала гасцей, сярод якіх былі м.інш. віцэ-маршалак Маршалкоўскай управы Валянцін Карыцкі, ваяводскі радны Мікалай Яноўскі, старшыня Рады павета Мікалай Міхалюк.

На сесіі нававыбраныя солтысы атрымалі пасведчанні, а гэтыя, што пакідалі пасаду — лісты з падзякай. Падзячныя пісьмы атрымалі Віктар Сцепанюк з Полаўцаў (37 гадоў заставаўся на пасадзе солтыса!), Галена Назарук з Вулькі Тэрахоўскай (27 гадоў), Раман Бішчук з Кузавы, Аляксей Ваўранюк з Апакі-Вялікай і Міхал Русін з Беразышчаў — па 8 гадоў. Двум першым, Віктару Сцепанюку і Галене Назарук за шматгадовую працу віцэ-маршалак Карыцкі ўручыў падарункі. Ад імя ўзнагароджаных слова ўзяла Галена Назарук:

— Салтысоўства прыняла я ў 1984 годзе ад сястры мужа — Аляксандры, а раней абавязкі выконваў мой цесць. Традыцыя, значыцца, у сям’і захоўвалася. Даўней у Вульцы быў адзін тэлефон. Праз вёску пралягаў брук. Але ў вёсцы працвітала сельская гаспадарка, развівалася жывёлагадоўля. Людзі мелі працу. Хоць многае перамянілася на лепшае, шмат што застаецца да выканання. Асноўная праблема — водаправод. Неабходна збудаваць дарогу ў Войнаўку. Лічу, што за гэта паклапоціцца мая наследніца, а дапаможа ёй гмінны самаўрад. Дзякую былому і цяперашняму войтам, сябрам радным і працаўнікам гміны за належнае супрацоўніцтва, ды жадаю ўсім моцнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF