Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Пазнаць мукавісцыдоз

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Кожны па-свойму чакае надыходзячага дня, надыходзячай ночы. З трывогай глядзяць у найбліжэйшую будучыню сямейнікі хворых, асабліва тых хворых, з нямогласцямі якіх не заўсёды можа справіцца сучасная медыцына. Многа такіх трывожных дзён і начэй выпала на долю сям’і настаяцеля прыхода святой Ганны ў Баратынцы-Рускім, што каля Сямятыч, айца Андрэя Апольскага. У чэрвені 2007 года ў ягонай сям’і нарадзілася дачушка Зузя і з першых дзён давялося весці трывожнае змаганне за ейнае маладзенькае жыццё. Выявілася, што дзяўчынка хворая мукавісцыдозам (CF, cystic fibrosis), рэдкай хваробай, якая характарызуецца ўзбуйненым выдзяляннем арганічнай слізі, якая — у сваю чаргу — закупорвае органы ўнутранай сакрэцыі, выклікае цяжкія пашкоджанні функцыянавання дыхальных, полавых і стрававальных органаў. У мукавісцыдозу каля 1600 разнавіднасцей і пра самую гэтую хваробу больш падрабязна можна даведацца, напрыклад, у інтэрнэце. З пакутамі Зузі Апольскай і ейных сямейнікаў зацікаўленага чытача адсылаю на сайт www.zuzia.muko.med.pl.

З айцом Андрэем Апольскім сустракаюся напярэдадні ладжаных 5 сакавіка лекцый на тэму мукавісцыдозу, лекцый для сямейнікаў хворых, для медыцынскага персаналу, для зацікаўленых, дзе даклады зачыталі вядучыя беластоцкія спецыялісты; дні 28.02-06.03 аб’яўлены Агульнапольскім тыднем мукавісцыдозу.

— Хвароба прыйшла да нас па волі Божай, бо ў жыцці нічога выпадкова не здараецца, усё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF