Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Высокі стыль

Мікола ВАЎРАНЮК

Пляваць я хацеў на ўсе іх каментары, — Аляксандр Лукашэнка адразу пасля вяртання з Сочы ў такі вытанчаны спосаб адрэагаваў на хвалю крытыкі, якая абрынулася на яго з Захаду пасля апошніх выбараў. Гэтым самым абверг чуткі пра траўму, якую быццам бы атрымаў на лыжах у алімпійскім курорце. Нічога такога не здарылася, кіраўнік дзяржавы ў добрым фізічным здароўі. Галава таксама варыць па-ранейшаму, язык перамолвае адвечную песню на стары лад: пра нядобрых і непарадачных людзей вакол Беларусі ды ворагаў і адмарозкаў унутры краіны. Нягледзячы на ўсе інтрыгі, нікому не ўдасца паставіць Лукашэнку на калені, а той-сёй і па галаве атрымае „на всю катушку”.

Расправа з ворагамі, як звычайна, акрашаная саліднай порцыяй хамства. На гэты раз Лукашэнка праехаўся па гомасексуалістах. Такім чынам адпомсціў міністру замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле, які не скрывае сваёй полавай арыентацыі: „В Германии это возможно, и в Польше, тогда пусть этим и занимаются там. А нам сюда это не надо. Хотя этого добра и у нас, к сожалению, хватает».

Падчас перадвыбарчай сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных ведамстваў Германіі і Польшчы, як расказваў Радаслаў Сікорскі, Рыгоравіча панясло яшчэ далей. Ён голасна абураўся тым, што могуць разам жыць два мужчыны, хаця дабаўляў, што дзве жанчыны ў пасцелі, гэта апетычная карціна. Напомню, што пасля нядаўняй падобнай заявы аднаго дэпутата польскага Сейма, некалькі дзён шумела ўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF