Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

Электрычнае крэсла

Віктар САЗОНАЎ

Японія — не Савецкі Саюз, у якім атамная станцыя абавязкова мусіла некалі ўзарвацца з за недасканалых тэхналогій і сацыялістычнай нядбайнасці. І не Расійская Федэрацыя, дзе перыядычна і пастаянна здараюцца аварыі на электрастанцыях усіх відаў і выглядаў, паступова падбіраючыся і да ядзерных. І ўсе гэтыя трагедыі ў Расіі здараюцца па ўсё тых жа запазычаных з СССР прычынах, якія Расія атрымала ў спадчыну разам з імперскім мышленнем і татальным кантролем КГБ за ўсімі працэсамі ў грамадстве і эканоміцы. Ну і, канешне, Японія не сённяшняя Беларусь, дзе небяспечны аб’ект можа выбухнуць яшчэ да пачатку сваёй працы, бо яго абавязкова хтосьці хоча паставіць акурат на адзіным вялікім сейсмічным разломе, які знаходзіцца на яе тэрыторыі.

Тыя, хто настойвае на пабудове атамнай станцыі менавіта на Астравеччыне, у сваёй прапагандзе якраз і спасылаюцца на вопыт Японіі. Кажуць, што там уся тэрыторыя сейсмічна актыўная. І што з таго? Атамныя электрастанцыі, маўляў, там паставілі, і нічога з імі не робіцца.

Але зрабілася. Трагедыя навалілася па даўно заўважаным назіральнымі людзьмі законе тэатра — калі ў першым акце на сцяне вісіць стрэльба, то як мінімум у трэцім яна павінна пальнуць. Электрастанцыя, пастаўленая на сейсмічна небяспечнай тэрыторыі, не вытрымала землятрусу. Дысцыплінаваныя японцы, узброіўшыся сваім багатым вопытам змагання з радыяцыяй, навейшымі здабыткамі японскай і сусветнай медыцыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF