Ніва № 12 (2862), 20 сакавіка 2011 г.

ХVІІ Беларуская алімпіяда

Аляксей МАРОЗ

Вядучай тэмай ХVІІ Алімпіяды беларускай мовы была беларуская гісторыя ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. 80-я гадавіна з дня нараджэння гэтага пісьменніка адзначалася ў 2010 годзе, калі адбываліся школьныя элімінацыі і вучні рыхтаваліся да далейшых этапаў спаборніцтваў. У час пазаўрочных заняткаў ліцэісты аналізавалі прозу і паэзію пісьменніка. Старэйшыя вучні займаліся творчасцю Уладзіміра Караткевіча таксама на занятках беларускай мовы. Беларуская алімпіяда з за сваіх прывілеяў настолькі прывабная, што ліцэісты пачынаюць рыхтавацца да яе ўжо з першага класа звышгімназічнай школы.

Тады папаўняюць яны свае веды і ўмеласці ў час пазаўрочных заняткаў і дома. На цэнтральных элімінацыях алімпіяды, якія праходзілі 10 сакавіка ў Бельскім белліцэі, ліцэісты пісалі працы па творчасці Уладзіміра Караткевіча не толькі таму, што былі да гэтай тэмы добра падрыхтаванымі, але і таму, што ім спадабалася проза і паэзія Караткевіча, а асабліва зацікавіў іх гістарычны кантэкст у яго творчасці. Аналізуючы выбраныя творы, вучні маглі спасылацца на славутыя моманты ў гісторыі беларускіх зямель. Усе бельскія белліцэісты і частка гайнаўскіх пісалі творчыя працы аб гісторыі ў жыцці і творчасці Уладзіміра Караткевіча. Вучні Гайнаўскага белліцэя пісалі таксама сачыненні пра каханне ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча і работу па творчасці членаў Літаратурнага аб’яднання „Белавежа”.

— У Беларусі, Польшчы і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF