Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

У Пасынках разбудзілі ўспаміны!

Ганна КАНДРАЦЮК

— А цяпер прыложымся да іконы Пачаеўскай Божай Маці і пойдзем, усе як тут стаім, у клуб на спектакль! — загадаў айцец Яўгеній. Яшчэ да таго ён патлумачыў сваім парафіянам: ікон у нас не цалуюць; цалаваць можа хлапец дзяўчыну, а да іконы трэба падысці і прылажыцца. У час, калі хары ўжо блаславілі власти и воинство ея и всех православных християн, бацюшка ўсё паўтараў:

— Усе, як тут мы стаім, давайце пойдзем у святліцу. Мы павінны належным чынам ацаніць тое, што ёсць яшчэ людзі, якія хочуць да нас прыязджаць з беларускай культурай, спяваць песні...

Ніхто, уключна з бацюшкам, не спадзяваўся, што спектакль «Ой даўно, даўно» так моцна кране за душу, разбудзіць успаміны, выцісне слёзы...

* * *

— Нам вельмі залежала, каб выступіць у вёсках, адкуль нашы гісторыі, — кажа Аліна Ваўранюк, рэжысёр і апякун групы. — Мы былі цікавы як людзі адрэагуюць хоць бы на расказ пра Галену Пасяленцаву. І людзі смяяліся ў гэты момант. Бо нам не ідзе, каб раздзіраць свае раны! Не, мы паказваем што ў жыцці побач бяды і гора была таксама радасць, былі жарты і песні.

Пасынкі — асаблівая кропка на карце турнэ. Адсюль родам Ніна Кучынская, бабуля Лідкі Пякарскай. У спектаклі ажываюць яе ваенныя ўспаміны пра пажары і страляніну, вывазку на прымусовыя работы...

Пастаноўка ў Пасынках (28 лютага г.г.) атрымалася найлепш з тых трох, якія я бачыла. Публіка, у асноўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF