Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Меланж шматкультурнасці

Міра ЛУКША

Дарыюш Кялчэўскі з творам „Opowieści z Chruściela”, Міхал Андрасюк са зборнікам „Wagon drugiej klasy, Ігнат Карповіч з раманам „Balladyny i romanse” і Ян Леанчук са зборнікам лірыкі „Zadziwienia” (у намінацыі таксама за сукупнасць творчасці) былі намінаваны да літаратурнай узнагароды імя Веслава Казанэцкага — узнагароды прэзідэнта горада Беластока з 19 заяўленых капітулу кніг. Гэтая ўзнагарода назначаецца аўтарам, якія звязаны з літаратурным асяроддзем Беластока або тут нарадзіліся ці пражываюць, або іх творчасць паказвае сувязі з горадам і рэгіёнам ды аўтарам, кнігі якіх выдадзены ў Беластоку. Узнагарода прызначаецца без падзелу на жанры; выключаны з удзелу анталогіі і апрацоўкі. Патрон узнагароды, памерлы ў 1989 г. паэт, празаік і публіцыст, быў родам з Беластока. Як сказаў старшыня капітула ўзнагароды Марэк Каханоўскі, кожная з гэтых публікацый на свой спосаб адметная і моцна звязаная з нашым рэгіёнам, кожная з іх прадстаўляе каштоўнасць самую ў сабе, характэрную для свайго жанру, — гэта найбольш адметныя творчыя і свежыя прапановы.

„Wagon drugiej klasy” Міхала Андрасюка (1959, Гайнаўка) з’яўляецца чацвёртым томам прозы і адначасна дэбютам у рамане і першай яго кнігай напісанай па-польску. Гэта аповед аб асобе, пражываючай у прасторы часу. Кніга засяроджваецца на Гайнаўцы, але мае ўніверсальны маштаб: гаворыць пра любоў, памкненні і чалавечыя мары. „Opowieści z Chruściela” Дарыюша Кялчэўскага (1967, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF