Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Погляд праз дзірку ў плоце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здарылася мне пабываць у гайнаўскім шпіталі. Не ў якасці нейкай важнай асабістасці накшталт носьбіта нейкай нямогласці, толькі трапіў я туды ў ролі статыста. І можна нават сказаць, што не ў шпіталь, толькі ў пачакальню прышпітальнай паліклінікі. Народу ў той пачакальні сабралася крыху менш чым прадугледжаных яму крэсел, але ўсё ж такі было там даволі людна, можа нават занадта людна калі ў якасці крытэрыю ўзяць згушчэнне там антрапагенных водараў. Мо такая канцэнтрацыя бярэцца альбо з за таго, што прапускная моц установы памяркоўная, альбо абслугоўванне наведвальнікаў праводзіцца там вельмі скрупулёзна.

Ну, бо ж у лекара, як гэта вядома не толькі хворым, але і здаровым, адбываецца часаёмкі спектакль, у час якога наведнік, быццам кантрабандыст таможніку, паказвае гаспадару кабінета нейкі свой сакрэт, прыхаваны пад вопраткай, у роце, ці нават яшчэ глыбей, ды яшчэ пра шмат што расказвае. А лекар жа гэта ўсё мусіць запісаць у адпаведныя бланкі, бланкі пазней трапляюць у папкі, а папкі ў картатэкі. Пазней, гадамі пазней, могуць узнікнуць нейкія навуковыя інстытуты, якіх навуковыя супрацоўнікі будуць раскрываць тыя картатэкі і папкі, чытаць сабраныя ў іх бюлетэні і зноў пісаць нейкія свае высновы дзеля атрымання вучоных званняў і дзеля наступных пакаленняў навуковых работнікаў прагных такіх жа званняў. А некаторых ранейшых хворых можна будзе нават аб’явіць медыцынскімі лгунамі і назваць сімулянтамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF