Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Лекар белавежскіх зуброў

Пётр БАЙКО

Доктар ветэрынарных навук Вячаслаў Дземяшкевіч пры жыцці быў адной з найбольш вядомых i шанаваных асоб у Белавежы. Пасля двух дзесяткаў гадоў з лішнім aд смерці доктара памяць аб гэтым незвычайным чалавекy ўжо прападае, а маладое пакаленне белавежцаў зусім яго не ведае. Напомнім тады славутага белавежскага доктара.

Вячаслаў Дземяшкевіч нарадзіўся 9 сакавіка 1907 года ў горадзе Оршa, што знаходзіцца ў Беларусі, над ракой Дняпро. У трыццатыя гады закончыў Ветэрынарны інстытут у Віцебску. Пасля інстытутa атрымаў пасаду кіраўніка Гeльмінталагічнай лабараторыі Акадэміі навук БССР у Мінску. Спецыялізаваўся ў бактэрыялогіі і гельмінталогіі (навуцы аб паразітычных чарвяках) дзікіх звяроў. Калі ў верасні 1939 годa на ўсходнiя землі Рэчы Паспалітай увайшлі савецкія войскі, новыя ўлады неўзабаве прыслалі В. Дземяшкевічa ў Белавежу, давяраючы яму пасаду кіраўніка Бактэрыялагічна-паляўнічай лабаpаторыі i aпеку над станам аховы здароўя тутэйшай запаведнай дзічыны. Быў 1940 год. Малады лекар ветэрынарыі не паспеў яшчэ перавезці з Мінска сваёй бібліятэкі, калі ўжо ў чэрвені 1941 года на гэтую тэрыторыю ўвайшлі немцы. В. Дземяшкевіч, зусім правільна апaсаючыся за свой лёс, увесь месяц скрываўся ў пушчы. Аднак немцы даволі хутка даведаліся пра таленавітага савецкага ветэрынара i пастанавілі яго адшукаць. Не маючы сваіх спецыялістаў па гадоўлі зуброў, a будучы вельмі імі зацікаўлены, немцы ахвотна прынялі на працу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF