Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Аб беларускім Вавелі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб Белавежскай пушчы вялася размова ў час чарговай сустрэчы ў дыскусійным клубе Згуртавання АБ-БА. У гэты раз героем быў Януш Корбель, аселы ў Белавежы эколаг, журналіст, фатограф, па прафесіі архітэктар. „Гэтых людзей маніпулююць”, — так гаварыў аб самаўрадах і жыхарах прыпушчанскіх гмін, што супраціўляюцца пашырэнню Белавежскага нацыянальнага парку.

— Гэта чалавек-аркестр, — так прадставіў Януша Корбеля вядучы сустрэчу ў беластоцкай Пачатковай школе н-р 4 тэлежурналіст Мікола Ваўранюк.

— Белавежская пушча з’яўляецца для палякаў адной з важнейшых тэм. Ад таго, што будзе з гэтым лесам, залежыць тое, што будзе з намі і нашымі дзецьмі. Пушча заўжды была для мяне магічнай. Мая айчына была тут, — расказваў сам Януш Корбель.

Не скрываў, што ён — ветэран экатэрарыстаў:

— Удалося нам давесці да таго, што ахоўная зона Белавежскага нацыянальнага парку была пашырана ўдвая — з сямі да чатырнаццаці працэнтаў.

І пытаўся, здавалася, рытарычна:

— Хто тут тэрарыст? Бульдозер, што гэты лес знішчае, ці тыя, што гэтага лесу бароняць?

З сумам прызнаваўся:

— Гэты беларускі Вавель хранічна знішчаецца. Захоўвалі яго каралі. Ад ХІІ стагоддзя была забарона ўваходу ў гэты лес. Толькі князі і каралі маглі тут паляваць. Захаваўся ён аднак не дзякуючы любові каралёў, а таму, што наўкола была багна. Не было магчымасці сплаўляць драўніну, таму там узнікла каралеўская паляўнічая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF