Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты”

Аляксей МАРОЗ

Задума адкрыць у будынку былой школы ў Шчытах Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры выйшла ад маладых людзей са Звязу беларускай моладзі, але магла быць рэалізаваная толькі дзякуючы падтрымцы мясцовага грамадства і самаўрада Арлянскай гміны. Гэта яны далі згоду на рэалізаванне важнай для беларусаў Беласточчыны ідэі і за невялікай платай перадалі мураваны будынак на ўласнасць беларускай арганізацыі. Хаця галоўнае фінансаванне інвестыцыі прыйшло з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, то ў час збірання ўласнага ўкладу ініцыятыву ЗБМ падтрымалі прадпрымальнікі і звычайныя людзі добрай волі. Гасцямі ў час адкрыцця Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты”, якое адбылося 5 сакавіка, былі прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі — Дабеслаў Жэмянеўскі і Яраслаў Малэцкі, іншыя спонсары, намеснік маршалка Падляшскага сейміка Валянцін Карыцкі, намеснік прэзідэнта горада Беластока і заадно дарадчык прэзідэнта РП Аляксандр Сасна, бельскі віцэ-стараста Пётр Божка, войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк, мясцовыя радныя і солтысы, людзі культуры і адукацыі, а таксама шматлікія прыхільнікі новай ідэі ЗБМ. Урачыстае мерапрыемства распачалося з супольных малітваў і асвячэння будынка настаяцелем Шчытоўскага прыхода айцом Іаанам Сцепанюком.

— У гэтым будынку спачатку дзейнічала школа, пасля ў адной зале была вясковая святліца, а ў большай ладзіліся забавы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF