Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Беларускасць то прэстыж

Аляксей МАРОЗ

Пасля праверкі конкурсных работ аказалася, што з агульнага ліку 34 удзельнікаў ажно 31 асоба стала лаўрэатам, набіраючы прынамсі 80% магчымых да здабыцця балаў. Максімальную колькасць, 51 бал, набралі Вольга Мазурук і Дар’я Вапа з Гімназіі н-р 7 у Беластоку і Дар’я Шыманюк з Гімназіі н-р 2 у Гайнаўцы. 50 балаў здабылі Марыя Масальская з Гімназіі н-р 3 у Бельску-Падляшскім, Паўліна Ваўранюк з Гімназіі ў Нарве і Аляксандра Конюх з Гімназіі н-р 7 у Беластоку, а 49 балаў набралі Рафал Адам Асташэўскі з Гімназіі ў Чыжах, Дамініка Раманюк і Моніка Хадакоўская з Гімназіі ў Дубічах-Царкоўных. Найбольш, бо 7 асоб, здабыла званне лаўрэата з Гімназіі н-р 3 у Бельску-Падляшскім, 6 вучняў — з Гайнаўскай белгімназіі, 4 гімназісты — з Гімназіі н-р 7 у Беластоку і 4 асобы сталі лаўрэатамі з Гімназіі ў Нарве.

Ваяводскія элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове, якія адбыліся 28 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, завяршыліся поспехам выдатнай большасці ўдзельнікаў. З ліку 34 асоб, што прыступілі да фінальных змаганняў, ажно 31 вучань стаў лаўрэатам. Званне лаўрэата гэта не толькі прэстыж, але і канкрэтныя прывілеі. Пераможцы маюць магчымасць паступаць у самыя лепшыя школы ў іх наваколлі — у Гайнаўскі і Бельскі белліцэі ды ІІІ Агульнаадукацыйны ліцэй у Беластоку, у якіх вядуцца ўрокі беларускай мовы.

Настаўніца беларускай мовы з Гімназіі н-р 7 у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF