Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Вітаем у Сеціве

Міраслаў ГРЫКА

Не ведаю, ці прэзідэнт Лукашэнка меламан, ды прапаную яго ўвазе Канцэрт для фартэпіяна ¹ 23 Моцарта — твор падымаючы кожнай сваёй фразай інтуіцыю, што смерць настолькі прыгожая, наколькі папярэджвала яе прыгожае жыццё. У адваротным выпадку з’яўляецца толькі зніштажальным фактам, які найлепш тлумачаць словы Тарквата Тасо: „Калі б смерці не існавала, не было б нічога больш марнага за чалавека”.

Папраўдзе Фрыдрых Ніцшэ ставіў не пазбаўлены рацыі тэзіс, што вырваныя з кантэксту факты — дурныя, слушным з’яўляецца таксама тое, што гаварыў булгакаўскі Шатан з „Майстра і Маргарыты” — яны таксама ўпартыя. Дарэчы, сказ Шатана „факты гэта справа ўпартая” паўтараў з асалодай Сталін і няважна, ці зрэзаў гэтую рэфлексію ад Булгакава, якога ўважліва чытаў, ці абапёр яе на ўласным досведзе. У кожным разе магчыма, што на схіле жыцця ўсвядоміў, што злачыннае мінулае не з’яўляецца чымсьці калекім і цьмяным, а канкрэтным і з за гэтай канкрэтнасці няўхільным, што якраз з’яўляецца сутнасцю факта. Ці то ад гэтага часу не стаў ён кепска высыпацца, паводле ўласных слоў, „скручаны як сабака”, шукаючы патолі ў безупынна ўключаным Канцэрце для фратэпіяна ¹ 23?

Няўхільнай з’яўляецца гекатомба смерці і пакуты дзесяткаў мільёнаў людзей складзеныя на ахвяру сталінскаму молаху. Няўхільнай з’яўляецца таксама смерць кожнага з нас. У святле гэтага факта паказваецца, што кожны найвялікшы нават тыран, як кожны на схіле (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF