Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Чацвёртая ўлада

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Тыдзень таму давялося пазнаёміцца з вядомым нарвежскім журналістам Эрлінгам Боргенам. Ад бальшыні сучасных заходніх калег яго адрознівае адзін істотны момант. Чалавек доўгія гады працаваў рэпарцёрам у розных кутках свету і ў прынцыпе ўжо мог бы карыстацца былым аўтарытэтам і спачываць на лаўрах. Але яго, як няўрымслівую натуру, пацягнула ў іншы жанр — апошнія гады Борген стварае вострыя і злабадзённыя дакументальныя фільмы. Практычна заўсёды яны звязаны з Нарвегіяй, але не толькі з тэрыторыяй, якая размешчана на Скандынаўскім паўвостраве. Эрлінг ездзіць у іншыя краіны і вядзе сапраўдныя журналісцкія расследаванні. Пры тым ставіць такія пытанні, пра якія бальшыня ў грамадстве нават не задумваецца. Не задумваецца таму, што не хоча разважаць. Гэта толькі адзін з беларускіх „канструктыўна-апазіцыйных” палітыкаў вылучыў абсурдны тэзіс „думаць — гэта не балюча”. Насамрэч, думаць — гэта вельмі цяжка, балюча і часам хваравіта.

Адзін з фільмаў Боргена быў прысвечаны выкарыстанню ў Індыі наёмнай працы падлеткаў на гранітных каменяломнях. Пры чым тут нарвежскае грамадства? А пры тым, што нарвежская фірма экспартуе вырабленую гранітную плітку ў сваю сталіцу і іншыя гарады. І па ёй, аплачанай здароўем і часта жыццём індыйскіх дзяцей, якія за вельмі шкодную працу атрымліваюць па адным долары ўдзень, пасля ўрачыста крочаць члены каралеўскай сям’і, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі... Фільм, які скалыхнуў нарвежскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF