Ніва № 11 (2861), 13 сакавіка 2011 г.

Нацыянальнасць = гонар

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хуткімі крокамі набліжаецца Нацыянальны перапіс (1 красавіка — 30 чэрвеня). Прыгадаем, што трэба будзе вызначыць сваю нацыянальную прыналежнасць. Ёсць шанц, каб мы ўрэшце палічыліся згодна з фактычным станам, асабліва таму, што маем магчымасць падаць свае даныя шляхам інтэрнэту (да 16 чэрвеня). Усё паказвае на тое, што нас на Падляшшы больш, чым тыя 48 тысяч 737 асоб, як аказалася ў час перапісу 2002 года.

Аб патрэбе нацыянальнага, беларускага самавызначэння ў час перапісу ў гэты раз размаўлялі мы з прадстаўнікамі беларускага творчага асяроддзя. Адзін з найвыдатных беларускіх пісьменнікаў

Сакрат Яновіч

з Крынак сказаў:

— Трэба ўздзейнічаць на чалавечы гонар. Калі адрачэшся ад сваёй беларускасці, гэта не значыць, што будзеш мець больш грошай. Іх прыліў не залежыць ад нацыянальнасці, а ад фаховых умеласцей кожнага. Калі ты фаховец, спецыяліст, такое будзе запатрабаванне на цябе як на чалавека, асабліва цяпер ва ўсёй Еўропе.

Заклікаў:

— Нацыянальнасць — гэта пачуццё ўласнага гонару. Беларусы, не рабіце з сябе вар’ятаў! Ніхто ад вас не патрабуе, каб вы прытвараліся кімсьці іншым, чым ёсць. Тыя, што не хочуць прызнацца да беларушчыны, баяцца палякаў, бо палякі — неталерантныя. Ды асабліва маладыя палякі адчуюць абразу, што хтосьці іх баіцца, бо палякі паважаюць гонар чалавека. Не любяць трусоў. І ўвогуле Гасподзь Бог не любіць трусоў! Трэба тут звяртацца да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF