Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Давайце самаперапішамся!!!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беластоцкія і падляшскія самаўрадаўцы і палітыкі, што выводзяцца з беларускага асяроддзя, з якімі ўдалося мне скантактавацца да выдання гэтага нумара „Нівы”, не зусім аднагалосна ўпэўнены як пераканаць да гэтага, каб у час усеагульнага перапісу насельніцтва прызнацца да беларускай нацыянальнасці. Адны выказваюцца за спецыяльную інфармацыйную акцыю, іншыя ў гэтай справе больш памяркоўныя.

Прыгадаем, што Польскі нацыянальны ўсеагульны перапіс насельнцітва і жылля будзе праводзіцца з 1 красавіка да 30 чэрвеня. Асобы, якія перадаюць даныя ў рамках перапісу, мусяць даваць дакладныя, вычарпальныя і згодныя з праўдай адказы. Выключна па прынцыпе добраахвотнасці можна збіраць ад фізічных асоб даныя датычныя: прабывання ў нефармальнай сувязі, веравызнання (канфесійнай прыналежнасці), а таксама ліку жывымі народжаных дзяцей ды пракрэацыйных планаў. У час апошняга перапісу (2002 г.) аказалася, што на Беласточчыне да беларускай нацыянальнасці прызналіся больш за 46 тысяч асоб, значыць, значна менш, чым паўсюдна меркавалася.

— Падставай таго тыпу выказванняў з’яўляецца досвед мінулага. Прынамсі ад пачатку пасляваеннага перыяду меркаванні на тэму ліку беларускай меншасці фармуляваліся на падставе ліку паслядоўнікаў праваслаўя, — тлумачыў вынікі перапісу з 2002 г. сацыяёлаг праф. Андрэй Садоўскі.

Навінкай сёлетняга перапісу будзе г.зв. самаперапіс — магчымасць перадачы даных праз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF