Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Любіна дарога да шчасця (ч. 2)

Ніна БРУЧКО

Пачатак жніўня. Скончылася спякота, другі дзень на небе паяўляюцца чорныя хмары, валіць дождж. Сёння раніцай праціналі неба сваімі бліскамі маланкі, білі перуны. Па бруку вуліцы шпарка плылі яругі вады. Што за пэха малечам! — думала Любка, узіраючыся праз мурзатыя шыбы ў вокнах. А ёй жа трэба заўтра ехаць у Бельск, па працу.

Назаўтра раніца стала сонечная, быццам учора нічога не было. Неба чысценькае, а сонца радасна моргае падымаючыся штораз вышэй і вышэй. Паветра лёгкае, чыстае, а ў садку пераплятаецца шчэбет птушак.

Любка паспешна выцягнула са шпіхера бацькаў веласіпед і адчыніла драўляныя вароты. Ужо была на вуліцы, калі маці крыкнула, адчыніўшы акно, ёй услед:

— А ровар пастаў у знаёмых пры Беластоцкай, каб ніхто не ўкраў!

— Добра, добра, мама! — кінула Любка і памчалася па вёсцы. Хаця веласіпед быў цяжкаваты, з рамай, 15 кіламетраў хутка адолела. У дарозе толькі дзве машыны яе мінулі, ды штораз апярэджвала фурманкі з дзядзькамі і цёткамі на вазах або з прывязанымі каровамі ды квікаючымі ў скрынках падсвінкамі. „Сёння ж чацвер, базар! Буду назад вяртацца праз вёскі, наўпрасткі, будзе спакайней і дарога карацейшая, хаця цяжэйшая!” — падумала Любка.

Перад вачыма Любкі паказаўся ўрэшце будынак Аддзела асветы. Яна хуценька ўбегла ў калідор і вачыма шукала кабінета кадраў. О, вось гэтыя дзверы! Сэрца заламатала мацней, у галаве закалаціліся думкі: „Што сказаць, як пачаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF