Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Мар’ян Пецюкевіч у Крынках

Міра ЛУКША

Згуртаванне „Тэрра інкогніта” з Крынак запрасіла 25 лютага г.г. у публічную бібліятэку на даклад з цыкла „У добрай кампаніі” доктар Гражыны Харытанюк-Міхей пра Мар’яна Пецюкевіча (1904-1983), выдатнага беларускага дзеяча, навукоўца, этнографа. Нарадзіўся ён на Браслаўшчыне ў вёсцы Цяцеркі ў каталіцкай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Беларускай гміназіі ў Вільні і Радашковічах, вывучаў этнаграфію і этналогію ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні, у 1938 г. атрымаў званне магістра філасофіі. Працу пісаў пра традыцыйную абраднасць стараабрадцаў. Быў актыўным дзеячам Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, Беларускага навуковага таварыства, першым рэдактарам беларускага часопіса „Шлях моладзі”, пісаў таксама ў „Крыніцу”, „Калоссе”. Вёў на віленскім радыё беларускамоўныя перадачы, быў дырэктарам Бібліятэкі імя Врублеўскіх, дырэктарам Беларускага музея. Працаваў інспектарам асветы, выкладаў беларускую мову. Пасля вайны жыў у Немэнчынку на Віленшчыне. У 1949 г. разам з сям’ёй быў арыштаваны і сасланы ва Ужур Краснаярскага краю. У 1952 г. быў сасланы на 25 гадоў у Варкуту. У 1957 г. быў звольнены і прыехаў у Польшчу, дзякуючы старанням Міністэрства культуры і мастацтва ПНР, а перш а ўсё Зофіі Знамяроўскай-Пруферовай і Казімежа Машынскага. У 1959 г. пачаў працу ў Этнаграфічным музеі ў Торуні. Звязаўся з беларускім рухам на Беласточчыне, дзейнічаў у навуковым гуртку Беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF