Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Не толькі Еўрасаюз прымяняе візавыя санкцыі

Якуб ЛОГІНАЎ

Пасля падзей з 19 снежня краіны ЕС зноў адкрылі пытанне візавых санкцый для беларускіх палітыкаў і чыноўнікаў. Гаворка ідзе таксама аб магчымым спыненні ўдзелу Беларусі ў праграмах „Усходняга партнёрства”. Аднак польскія палітыкі і журналісты забываюць аб тым, што санкцыі ў адносінах Беларусі і Польшчы/ЕС — гэта зброя, якую выкарыстоўваюць абодва бакі канфлікту. Гэта значыць, што не толькі ЕС забараняе ўезд некаторых беларускіх грамадзян у краіны Шэнгенскай зоны, але таксама Рэспубліка Беларусь упісвае новыя і новыя асобы ў свой „чорны спіс”. І хоць для радавога паляка гэта можа здацца смешным, але для многіх асоб, уключаючы аўтара гэтых радкоў, забарона ўезду ў Беларусь з’яўляецца не менш едкай, чым забарона ўезду ў ЕС для грамадзян Беларусі.

Трапіць на беларускі „чорны спіс” вельмі лёгка. Ведаю дзяўчыну, якой забаранілі ўезд у Беларусь толькі таму, што яна арганізавала на сваім універсітэце ў Варшаве студэнцкую канферэнцыю на тэму стану беларускай мовы ў РБ. Без прамых палітычных дэманстрацый, вось проста закранулі тэму мовы і незалежнай беларускай культуры, што не спадабалася адпаведным людзям у КДБ.

Іншыя не могуць уехаць у Беларусь з за таго, што падчас мытнага кантролю ў іх заплечніку знайшлі майку з Пагоняй, кампакт-дыскі з музыкай „Н.Р.М.” ці асобнікі незалежнай, хоць усё ж легальнай беларускамоўнай прэсы. Прычын забароны ўезду можа быць шмат і неабавязкова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF