Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Новыя планы войта Дубіч-Царкоўных

Размова з войтам Дубіцкай гміны Лявонам Малашэўскім

Ваш папярэднік Анатоль Паўлоўскі ўзначальваў Дубіцкую гміну амаль 30 гадоў. Як жыхары гміны ўспрынялі новаабранага войта?

— Я — ураджэнец Дубіцкай гміны, а канкрэтна Старога Корніна. Працую ў гміннай управе ў Дубічах з 1983 года, а апошнім часам узначальваў аддзяленне, якое займаецца ў галоўным камунальнай гаспадаркай і землевыкарыстаннем. Людзі ў нашай гміне ведаюць мяне і ведалі за каго галасаваць. Я думаю, што добра ўспрынялі мяне на пасадзе войта тыя, што галасавалі за мяне. А тыя, што галасавалі за маіх контркандыдатаў, можа і не задаволеныя, але такія ўжо прынцыпы дэмакратыі.

Што зрабілі Вы ў першую чаргу, калі сталі войтам? Якія планы на бліжайшую будучыню?

— У першую чаргу рэалізуем інвестыцыі, якія былі падрыхтаваны папярэднім войтам. Зараз адбываецца рэкультывацыя вадасховішча „Бахматы” каля Дубіч. Гэтая інвестыцыя зрэалізаваная прыблізна ў 80%. Удалося нам закончыць рамонт святліцы ў Грабаўцы і забяспечыць яе патрэбным абсталяваннем. У бліжэйшым часе хочам распачаць рамонт асяродка здароўя ў Дубічах-Царкоўных. Атрымалі мы ўжо сродкі на выкананне 64 прысядзібных раслінна-гравійных ачышчальняў сцёкаў у прыпушчанскіх вёсках і на хутарах вёскі Ягаднікі. Вясной пачнем іх будову.

Ваша гміна лічыцца адной з найбяднейшых у павеце і ваяводстве. Якія ў Вас планы па прыцягненню пазабюджэтных сродкаў для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF