Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

XII Гайнаўская гавэнда

Аляксей МАРОЗ

Хаця арганізатараў і ўдзельнікаў ХІІ Конкурсу беларускай гавэнды, які 25 лютага адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, здзівіла меншая чым заўсёды колькасць расказчыкаў з гімназій і невялікая колькасць вучняў падставовых школ, то ўзровень лепшых сёлетніх расказаў быў высокі ва ўсіх узроставых катэгорыях. Мерапрыемства ўдастоілі гайнаўскі бурмістр Ежы Сірак, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве РБ у РП Аляксандр Карачун і яго намеснік Дзяніс Вялічка. За ходам конкурсу наглядалі ініцыятар і галоўны арганізатар „Гавэнды”, настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі і асабіста дырэктар белліцэя Яўген Сачко. Афіцыйныя госці і белліцэісты, якія састаўлялі публіку, часта смяяліся ў час выступленняў удзельнікаў конкурсу і не шкадавалі ім апладысментаў. Члены конкурснай камісіі спачатку стрымліваліся ад смеху, а пасля і самі смяяліся разам з публікай.

Разнародныя выступленні

Аднак расказванне смешнага гэта яшчэ не тое самае, што выступленне на высокім узроўні і перамога. Хаця расказаў, якія выклікалі смех, было многа, то галоўнымі пераможцамі сталі адзінкі. Вялікіх тэатральных здольнасцей і вялікай асабістай ангажаванасці патрабуе займальнае расказванне пра настальгічнае і сумнае і можа таму такіх расказаў у час „Гавэнды” было мала. Аднак, як апекуны расказчыкаў, так і старэйшыя вучні былі згодны, што ўзровень сёлетніх аповедаў у агульным быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF