Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Сілкаванне чытання

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дзе-якія інтэлектуалы наракаюць на спад чытальніцтва, на захоп грамадскай увагі электроннымі карцінкамі ды на ўсялякія іншыя грахі цяперашняй масавай культуры. Дзе-каму мо марылася б усеагульнае шчасце ў выглядзе масавага чытальніцтва кніжак ці газет, так як калісь славутаму Уладзіміру Ільічу марылася ўсеагульнае шчасце ў выглядзе масавай калектывізацыі. На вялікі жаль шчасцядаўцаў, рашучая большасць людзей ходзіць сваімі ўласнымі індывідуальнымі дарогамі — быццам каты. Гэтае апошняе заключэнне сілкую фактам, што цалкам актуальнае запрашэнне пралетарнага раней ката Лары на салоны брытанскага непралетарнага ўрада сустрэлася са станоўчым зацікаўленнем сусветнага грамадства, калі вось некалькі гадоў таму падобны ўвод маршалкавага сабакі Сабы ў наш Сейм быў адзначаны даволі кіславата.

Вяртаюся, аднак, да чытальніцтва. Ад яго, насуперак розным лямантам, немагчыма адхрысціцца. Рознамаштабныя і разнамасныя рэкламы нахабна пхаюць усе літары алфавіта ў вочы не толькі прагнай навінак моладзі, але і стомленага будаўніцтвам светлай будучыні старэйшага пакалення. А яшчэ ж у беластоцкіх аўтобусах гарадской камунікацыі электронныя пісулькі паказваюць тых аўтобусаў маршруты. Адзін такі маршрут — лініі ¹ 16 — здзівіў мяне: у ім з’явілася вуліца Святакрыжская — заміж вуліцы Дзесяціны! Дзе Рым, дзе Крым — падумалася мне: Святакрыжская ж не там, гэта ж маленькая вулічка каля спартзалы „Влукняж”. І зараз пачаў я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF