Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Права жыць годна

Віктар САЗОНАЎ

Ідэі справядлівасці, свабоды і роўнасці неаднаразова авалодвалі розумам і душамі тых, хто ахвяраваў сабой дзеля іх здзяйснення. Але не ўсюды і не заўсёды гэтыя вялікія, і разам з тым простыя ісціны прыводзілі да жаданых вынікаў. Пакуль адны змагаліся за тыя ідэалы, рызыкуючы сабой, другія вылічвалі, якую карысць яны могуць атрымаць з перамогі першых. І выскоквалі на палітычную арэну, як чорт з кустоў, акурат у самы зручны для сябе момант. Узброіўшыся цярпеннем і разлікам прагматыкаў, якія пралічваюць і чакаюць зручнага моманту, а таксама авалодаўшы рыторыкай рамантыкаў, якія прапагандуюць найвышэйшыя ідэалы, яны адчувалі сябе непераможнымі. Размаўлялі яны правільнымі і даходлівымі для грамадства словамі, украдзенымі ў тых, хто шчыра імкнуўся змяніць свет да лепшага. Пры гэтым тыя прыстасаванцы, манячы і юродствуючы, не былі асабліва разборлівыя ў сродках знішчэння сваіх апанентаў. А змітуснёны ў штодзённых клопатах чалавек не заўсёды можа адразу адрозніць хлусню ад праўды, і нярэдка напачатку верыць лгунам.

Чалавецтва, прайшоўшы праз паслярэвалюцыйныя жахі і бясконцыя цяжкасці перыядаў перамен, заўсёды імкнулася зразумець як адрозніць тых, хто імкнецца да рэалізацыі вялікіх, хоць на той канкрэтны момант часу толькі тэарэтычных дасягненняў найвышэйшай чалавечай думкі і патрабаванняў чалавечага сэрца, ад пустаслоўя і падману карыслівых і бязлітасных прыстасаванцаў, пасля кіравання якіх і патоп здаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF