Ніва № 10 (2860), 6 сакавіка 2011 г.

Меншасць сярод праваслаўнай большасці?

Ганна КАНДРАЦЮК

Сучасная школа мае жаночы твар. Гэтая асаблівасць прыкметная ўжо пры першым кантакце са школай у Кляшчэлях. Калі пераступлю парог канцылярыі, жанчыны адразу дапамогуць распрануцца, завядуць у пакой дырэктара, запросяць пачаставацца кавай або гарбатай. З ветлівай усмешкай, гасціннасцю.

— Частуйцеся цестам, — прыпрашае мяне спадарыня Марыся, кіраўнік канцылярыі, — гэта жонка дырэктара спякла спецыяльна пад ваш прыезд!

Замест кінуцца на шакаладны пірог я наракаю на праблемы са здароўем. Штосьці нядобрае прычапілася ў дарозе. І не паспею дакончыць, як жанчыны ўжо бяруцца мяне лекаваць. Да кавы, проста з рукі ў руку, атрымаю нейкую пілюльку.

— А на што яна дапамагае? — пытаю перад тым як пераглыну парашок.

— На ўсе хваробы!

Пасля некалькіх хвілін адчуваю як наляцелы ў дарозе боль дзесьці адплывае. Як бы хто рукой адняў. Пасля, калі з урока вернецца сам дырэктар, спытаю пра палавы састаў ягоных кадраў. Ці многа ў школе настаўнікаў-мужчын? Аказваецца, прапорцыі тут, як на нашы меркі, нармальныя 4:16 (а калі ўлічыць настаўнікаў Божага закону — 7:17).

— І цяпер нашая меншасць вымушана думаць як элегантна адзначыць Свята жанчын, — прызнаецца ў сакрэце Славамір Трашчотка. — Як уганараваць нашых жанчын? Такія жэсты неабходныя для добрай атмасферы ў працы.

Будуць традыцыйныя цюльпаны, — гадаю ўголас, — шакалад, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF