Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Карміла яго Нарва

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Натура была маім прафесарам, — прызнаўся ў час вернісажу сваіх прац і сустрэчы з гледачамі вядомы ў свеце народны скульптар з прынарваўскіх Канюк Заблудаўскай гміны Уладзімір Наумюк.

Гэты 76-гадовы мастак адкрыў у беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа выставу „Summa w drewnie”. Складаецца на яе пару дзесяткаў рэзьбаў свецкіх і святых фігур, а таксама тых, што функцыянуюць у каляканюцкіх павер’ях, расповедах і прымаўках.

Уладзімір Наумюк ніколі не пакінуў Канюк. З гэтых ваколіц і галоўным чынам пад уплывам спатканых тут асоб — як прызнаўся на вернісажы — браў і бярэ натхненне для сваіх прац.

— Калі ўбачыў я гэтую выставу і паглядзеў на сваіх сялян, бо так іх называю, дык падумаў нават, што ўжо згэтуль не схочуць вярнуцца ў Канюкі, — сказаў разьбяр перад адкрыццём экспазіцыі, будучы пад уражаннем яе аранжыроўкі.

Большасць скульптур прэзентаваных у Цэнтры гэта быццам бы партрэты асоб, з якімі сустрэўся (Музыка, Дзед ці Сявец). Ёсць таксама біблейскія персоны, такія як Майсей, святыя Тэрэза і Варвара, святы Ян, безыменныя Мучанікі, але і фігуры пад загалоўкамі Мацярынства ці Выгнаннікі. Рыбак спрачаецца тут з Прарокам, а святы Хрыстафор спаглядае на Арэля. На сценах выставачнай залы вісяць буйных памераў фотакопіі з над Нарвы, між іншым, адзін краявід наўпрост уваходных дзвярэй, які бачыцца з акна разьбяра ў Канюках. Увагу ў рэзьбах прыкоўвае не так пластыка цэлых фігур, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF