Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Ваенныя гады

Пётр АХРЫМЮК

Пасля падпісання ў жніўні 1939 года міністрамі замежных спраў Германіі Рыбентропа і Савецкага Саюза Молатава пакта аб падзеле Польшчы мяжа паміж гэтымі дзяржавамі пралягла на рацэ Буг. З ходам нямецка-польскай вайны ў пачатку верасня 1939 года перадавыя нямецкія часці дайшлі да мясцовасцей Гайнаўка, Нарва і Міхалова. У тых жа першых днях верасня дарогай з Лешукоў у Старое Ляўкова, цераз мост Емяльяна на рэчцы Нараўцы (у Старым Ляўкове, насупраць дарогі ў Лешукі; мост той пасля забрала паводка) і вёску Ахрымы ў напрамку мястэчка Нарва маршыраваў атрад польскіх пехацінцаў у сіле каля сарака салдат і некалькіх фурманак коннага абозу. На чале калоны ехаў на кані камандзір атрада ў званні капітана. На канцы Ахрымоў сабралася шмат дарослых, аднак найбольш было дзяцей. Жаўнеры частавалі нас сухарамі; помню, што былі яны вельмі смачныя. Камандзір папрасіў прысутных мужчын паказаць правільную дарогу ў Нарву. Адзін з жыхароў вёскі, Яшка Ахрымюк, сказаў, што ён можа быць правадніком і павядзе атрад патрэбнай дарогай. У ходзе маршу атрада, у паветры, на вышыні парадку кіламетра, ляцеў разведачны нямецкі самалёт, які — напэўна — па радыё перадаваў інфармацыі пра напрамак маршу атрада. У той час механізаваны атрад Вермахта сарганізаваў засаду ў лесе пры дарозе з Нараўкі ў Нарву. Жаўнераў немцы засціглі неспадзявана і яны без ніводнага выстралу здаліся ў палон; цывільнага правадніка адправілі дахаты.

У першай дэкадзе вайны нізка над (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF