Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Любіна дарога да шчасця

Ніна БРУЧКО

Канчаўся цёплы чэрвень. Апошні, сёмы, год пачатковай школы праляцеў мігам. Надыходзіў дзень раздачы пасведчанняў, а ў галовах маладых людзей адна думка — куды далей, якую школу выбраць? Адны кіраваліся ў прафесіянальныя школы, другія ў тэхнікумы, агульнаадукацыйныя або педагагічныя ліцэі, а яшчэ іншыя браліся дапамагаць бацькам гаспадарыць. Усё-такі большая частка выпускнікоў рашыла вучыцца далей. У галаве Любкі кружылі думкі — куды лепш? — у тэхнікум? Не, не люблю лічыць, лепш у агульнаадукацыйны... а мо ў педліцэй? — пыталася сама ў сябе. — Люблю гісторыю, літаратуру, пішу вершы, люблю маляваць... Ды дзе навучуся маляваць? Пра такую школу ніхто ў вёсцы не чуў? А вучыць іншых вось я вельмі люблю, тады — пайду ў педліцэй у Беласток! — рашыла Любка. Яшчэ не мінула дзесяці гадоў ад вайны, амаль усе старэйшыя ў вёсцы не ўмеюць ні пісаць, ні чытаць, а як многа малечаў! Ой, будзе каго вучыць! — цешылася ў марах пра сваю будучыню Любка. Не дарам жа ў пятым класе намовіла сябровак уцячы з заняткаў, каб за клунямі пагуляць у школу, вядома — з Любкай у ролі настаўніцы!

Заканчэнне школы. Святочна апранутая Любка ў летні сонечны дзень пабегла апошні раз у школу. Села ў чацвёртай парце з сяброўкай Валяй і нецярпліва чакала пасведчання. Настаўніца раздала пасведчанні, пажадала поспехаў у сярэдніх школах, а на канец усе праспявалі песню „Upływa szybko życie”... Любка выбегла з класа, ужо радасная, пабегла дамоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF