Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Беларус разыходзіцца з праўдай?

Ганна КАНДРАЦЮК

Кляшчэлі, аўтобусны прыпынак. За пяць хвілін пад’едзе рэйсавы аўтобус у Бельск-Падляшскі. У кругу пасажыраў ідзе дзелавітая размова пра цану прадуктаў, дакладна дзе колькі што каштуе ў кляшчэлеўскіх маркетах.

— Тут адна выгода, заўсёды можна трапіць на якуюсь прамоцыю, — кажа гаманлівая жанчына з Маліннік.

Сёння, напрыклад, салодкага яна накупляла. Бо за салодкім аж пранікае...

Я таксама адчуваю сябе як на прамоцыі шакаладных пернічкаў, бо ўсе тут размаўляюць па-свойму. І нават мяне адкульсьці ведаюць.

— А я то вас ведаю, — гадае ўголас жанчына з Маліннік. — Якаясь знаёмая пані, толькі прыгадайце адкуль, бо забі не памятаю.

Я называю сваё імя, прозвішча і газету.

— То заўтра па „Ніву” трэба бегчы — чую ў адказ. Лозунг „Ніва” выклікае пазітыўныя вібрацыі.

— А кім запішаце сябе ў час перапісу насельніцтва? Хто вы па нацыянальнасці? — пытаю ў сваю чаргу.

На прыпынку, разам са мной, сем чалавек. Большасць з іх прыехала з навакольных вёсак: Сухавольцаў, Залешан, Маліннік...

— Беларусы, беларусы, беларусы, беларусы... — заўляюць з упэўненасцю па чарзе кабеты і мужчыны.

— А я то яшчэ не ведаю! — кажа тая з Маліннік.

Пасля такога адказу ўсе вочы ўзіраюцца ў яе бок. Чакаем што цікавага яна скажа.

— Бо то не такая простая справа... — пачынае яна.

— А якая тут для вас складанасць? — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF