Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Чаромха — гмінная ўлада для людзей

Размова з войтам Чаромхаўскай гміны Юрыем Шыкулам.

Яшчэ ніколі ў час непасрэдных самаўрадавых выбараў не здарылася ў Гайнаўскім павеце, каб прайграў правячы войт або бурмістр. У мінулагодніх змаганнях прайгралі былы войт Вашай гміны Міхал Врублеўскі і бурмістр Кляшчэляў Аляксандр Сяліцкі. Ваша перамога на выбарах была заўважальная, бо Вы набралі прыблізна каля 200 галасоў (10%) больш, чым Ваш контркандыдат. Як думаеце, што ў галоўным вырашыла аб Вашай мінулагодняй перамозе?

— Жыхары нашай гміны чакалі змены стылю праўлення, больш адкрытых кантактаў войта і гмінных чыноўнікаў з людзьмі. Выбарцы разлічвалі, што новы войт увядзе змены ў гэтым плане. Я — жыхар Чаромхі і штодзень бачу праблемы і патрабаванні нашых людзей, а папярэдні войт, які кіраваў гмінай з 1988 года, прыязджаў на працу з Гайнаўкі і не меў непасрэднага кантакту з людзьмі пасля працы ў гміннай установе. 22 гады працы войта Врублеўскага маглі таксама выклікаць патрэбу ўвядзення змен. Думаю, што таксама большасць жыхароў станоўча ўспрыняла маю доўгатэрміновую выбарчую праграму.

Кіруеце гмінай ужо звыш двух месяцаў і мелі нагоду пазнаёміцца з працай чыноўнікаў. Што хочаце памяняць у дзейнасці Вашай установы?

— Кадравай рэвалюцыі рабіць не буду. Калі б я пачаў вызваляць працаўнікоў, давёў бы толькі да большага беспрацоўя ў гміне. Я прыглядаюся рабоце гмінных чыноўнікаў і разважаю выслаць некаторых на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF