Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Свята беларускай песні

Міры ЛУКШЫ

Агульнапольскі фестываль „Беларуская песня-2011” у Польшчы праводзіцца васемнаццаты раз, а сёлетні агляд з’яўляецца 42-м выданнем конкурсу, арганізаванага Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурага таварыства. Фестываль праводзіўся пад патранатам маршалка Падляшскага ваяводства, прэзідэнта горада Беластока. Фестываль дафінансавалі: міністр унутраных спраў і адміністрацыі РП, Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства, прэзідэнт горада Беластока і Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве РБ у Польшчы. Да конкурсу ў рамках раённых элімінацый прыступіла 93 выканаўчыя адзінкі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім, Дуброве-Беластоцкай, Гайнаўцы і Сямятычах. У цэнтральных элімінацыях фестывалю прыняло ўдзел 82 выканаўчыя адзінкі, сярод іх: 25 салістаў, 4 дуэты, 5 трыо, 4 квартэты, 24 вакальныя калектывы, 8 вакальна-інструментальных калектываў, 7 эстрадных калектываў, 5 хароў. Лаўрэатамі XVIII Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня-2011” з’яўляюцца ў катэгорыі аўтэнтычная фальклорная песнясалісты: І месца: Марыя Врублеўская з Гарадка; ІІ месца: Крыстына Сульжыцкая з Варшавы, Іаанна Чабан з Крынак; ІІІ месца: Валянціна Кажанеўская з Агароднічак, Вера Нічыпарук з Маліннік; вылучана: Вольга Ахрымюк з Чыжоў. У дуэтах, трыо і квартэтах: І месца: кватрэт „Жэмэрва” са Студзівод; ІІ месца: дуэт Іаанна Чабан і Алена Пухальская з Крынак; вылучаны: дуэт Валянціна Марціновіч і Віталь Соха з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF