Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

„Гвардзейцы кардынала”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мне няпроста растлумачыць некаторым знаёмым, чаму я перастаў хварэць за футбольны барысаўскі БАТЭ. А рэч у тым, што яшчэ зусім нядаўна сапраўды народная каманда, якая развівалася і дасягала поспехаў насуперак сістэме, вельмі хутка пастаўлена на абслугоўванне дзяржаўнай ідэалогіі. Паказальная тут асоба фактычнага ўладальніка БАТЭ Анатоля Капскага. Доўгі час незалежны „д’Артаньян” імкліва пераўтвораны ў прагматычнага „гвардзейца кардынала”. І калі раней ён успрымаўся як антыпод гаспадара мінскага „Дынама”, іншага буйнага бізнесоўца Юрыя Чыжа, даўно набліжанага да „імператара”, то зараз яны ў адной лодцы. Менавіта Капскі сядзеў у першых шэрагах „народнага хуралу”, менавіта ён быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі і заганяў людзей са свайго завода на датэрміновае галасаванне, а значыць нясе маральную адказнасць за ўсё беззаконне, якое творыцца ў Беларусі астатнія месяцы. Ды і публічная пастава і захаванне Капскага, які мог бы стаць беларускім Хадаркоўскім, моцна змяніліся. То ён па-хамску аблае спартовага журналіста, то зняважыць супрацоўніка гідраметэацэнтра. Маўляў, апошні вінаваты, што сваімі недарэчнымі прагнозамі спалохаў людзей прыйсці на прывабны матч БАТЭ з французскім „Пары Сен-Жэрменам”. Ды не зусім так, „господин” Капскі! Не толькі мароз вінаваты ў тым, што людзі не прыйшлі на стадыён. Думаю, што многія свядома ігнаравалі вашу каманду. Так што, як узарэш, так і збярэш.

Тут хочацца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF