Ніва № 09 (2859), 27 лютага 2011 г.

Так. Так было

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Тлумы запоўнілі калідор будынка Супрасльскай акадэміі ў час спектакля „Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша”. Слухаючы аповедаў з жыцця маладых акцёраў спектакля (слоўна-музычнага мантажа) гледачы на скрывалі хвалявання, а іншым разам смеху. У Супраслі была гэта першая выязная прэзентацыя гэтага прадстаўлення па за Беластокам, дзе ён узнік.

Аб „Ой, даўно, даўно...” пісалі мы ў „Ніве” двойчы. Прыгадваем, аднак, што ідэя праекта, у рамках якога ўзнік спектакль, нарадзілася ў 2008 г. Паводле ўзору „Сейненскіх хронік”, мерапрыемства Асяродка „Пагранічча — мастацтваў, культур, народаў” у Сейнах, ініцыятары рашылі сабраць успаміны сем’яў падляшскіх беларусаў. Ад пачатку 2009 г. моладзь, заангажаваная ў праект, ездзіла ў Тэрэміскі, дзе над ім працавалі: глядзелі здымкі, фільмы і вучыліся песень. У спектаклі выступае — так прынамсі было ў Супраслі — дзевяцера маладых людзей з IV Агульнаадукацыйнага ліцэя і Дзяржаўнай гімназіі н-р 7 у Беластоку. Апякункай групы „Падляшскіх хронік” з’яўляецца настаўніца беларускай мовы з Пачатковай школы н-р 4 у Беластоку Аліна Ваўранюк, аўтарка сцэнарыя і рэжысёр спектакля са Згуртавання бацькоў і дзяцей вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”.

Спектакль, а ў прынцыпе аповед бабуль, дзядоў і бацькоў вучняў пераплятаецца пачутымі ў розных мясцовасцях песнямі, перш за ўсё беларускімі, хоць трапіла і яўрэйская. Расказваныя гісторыі паходзяць з Доўгага Броду, Чыжоў, Кнаразоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF